| (no subject) |
[Jul. 13th, 2009|06:32 pm] |
|
Спадарства сябры, мо хто захоўвае ў хатняй фільматэцы фільм-авішку "No Way Out" з Кевінам Костнэрам, дзе ён у белым марскім касьцюме па будынку Пентагона ўвесь фільм ходзіць. Або DVD. Дайце, калі ласка, перапісаць. Дужа спатрэбілася. У адказ - падзялюся сваімі супер-скарбамі, няма пытаньняў. |
|
|
| (no subject) |
[Jul. 12th, 2009|07:08 pm] |
Хто мае трафік, грузіце зь Ю-Цьюба такія ўспаміны пра нашы зімовыя танчыкі, некалькі даволі выразных фрагментаў:
Ойра, фрагмент, 3 Мб Ойра, яшчэ фрагмент, 1.6 Мб Баяры, гульня, амаль увесь тэкст, 2.9 Мб
|
|
|
| (no subject) |
[Jul. 11th, 2009|11:45 pm] |
Сёньня дудзеў і бардзеў на беразе возера Гаць над Баранавічамі. Шыкоўныя і вельмі спакойныя мясьціны. Прыгожае возера пасярод хвояў. Ейныя вялікасьці хвоі. Ейная вялікасьць - цихае плясканьне хваль. Мурашкі пад хвоямі. Процьма тут жа алкагольных людзей, каму нуль -- дуда, нуль -- мурашкі, трохі больш за нуль -- свае шашлыкі, і супер -- скандалы з дзеўкамі-адміністратаркамі з-за нейкіх бытавых пытаньняў. Мы нахабна адбардзелі, паказали дуду и танцы, і паехалі дадому. Чалавек 40 нас-такі паслухала. Усяго гэтая база ўмяшчае 150 чалавек -- значыць 110 -- піячылі і шашлычылі. Наогул трэба браць жалезнай рукой пад сваю культ-праграму гэтыя "тур-базы" и "дамы адпачынкау", народ там штовечар элементарна сумуе. |
|
|
| (no subject) |
[Jul. 9th, 2009|01:46 am] |
Дзьве дзіцячых гульні зь яўна ВКЛаўскім мінулым, у якія дзеці нашага двара гулялі (вул. Каліноўскага, тыповая "рабочая слабодка", дд 44-46, гг 1970-72): "Пікар" і "Штандар". "Пікар" - напачатку гульцы расчэрчвалі палосы і з пад'ёму нагі кідалі пікі (у нас зваліся - калы), хто далей. Тады пачыналі атакаваць "гарэлку" - кансервную бляшанку, пастаўленую на абломак цагліны. Падрабязнасьці гульні магу расказаць лёгка -- але толькі ў працэсе самой гульні.Чамусьці памятаю ўсё. Другая гульня - "штАндар". Вялікая літара тут перадае прынцыповы націск у гэтым слове. Так што -- ВКЛ-аўскае мінулае паўстае неаспрэчна. Пра "ШтАндара" скажу меней, чым пра "Пікара", толькі памятаю, як мяч кідаўся ўгару са словамі: "ШтАндар, штАндар... Ваня". Далей крокамі ўжо "Вані" мералася адлегасьць да гульца, які, ці кінуўшы мяч, ўцякаў з круга, ці да наогул бліжэўшага гульца... Карацей, зноў трэба кантрэтна рэканструяваць гульню. Г. зн., пагуляць з такімі "напалову знаўцамі" як я. )) Адгукайцеся. |
|
|
| Танцы народаў Эўропы |
[Jul. 9th, 2009|12:36 am] |
Народ, ёсьць такі файны рэсурс Dancilla.com. Хто хоча, глядзім, лазім, пампуем. (Ён, канечне, для тых, хто любіць этна-танцы.Там проста процьма танцаў розных рэгіёнаў Еўропы і Зямлі.) Цяпер прашу Вашай ўвагі - разумнейшых за мяне. Падкажыце, а як на гэты рэсурс загрузиць свае сьціплыя і супер-таленавітыя відэаролікі? Там проста няма такой кнопкі. Аспрэчце, калі ласка, мае словы. Разумееце, калі паўстае ў Нэце рэсурс, што прэтэндуе на папулярнасьць, там павінны быць, хоць бы для чайнікаў, нейкія кнопкі :"Загрузіць", "прачытаць", г.д. Вялікімі літарамі на галоўнай старонцы. А калі кнопак няма -- я адчуваю, як глеба паўзе пад нагамі. ((
Карацей, мінус стваральнікам Dancilla.com.
|
|
|
| Фольк+Эўравізія |
[Jul. 4th, 2009|11:54 pm] |
Далі райдэр Аляксандра Рыбака на тут-баі. Сьмешна, што вакол тэмы разгарэліся нейкія спрэчкі. Няма за што чапляцца, апроч "10 бутэлек піва і 1 белага віна". У мяне пытаньне іншага парадку: чаму знакамітае (удалае) скрыпічнае фольк-сола запісана толькі адзін раз, а потым скапіявана аж у трох месцах музычным рэдактарам?
|
|
|
| Пра гімназію.... |
[Jun. 24th, 2009|09:55 pm] |
Спадарства! Асабліва жыхары Заходняй Беларусі! Дзеды і бабулі каго вучыліся на пачатку ХХ стагодзьдзя ў гімназіях і да т.п.! Памажыце, кали ласка, ўспомніць да канца такі важны дыдактычны верш, зь якога мне калісь пераказалі толькі кавалкі:
Ученик! Встань поутру, не ленись, Мылом вымойся, Частым гребнем причешись, Да и Богу помолись.
В школе не зевай! Слушай, понимай. Кто зевает -- тот лентяй, Ты ему не подражай... |
|
|
| (no subject) |
[Jun. 24th, 2009|07:57 pm] |

Тлумачу заадно ўсім. З Тамашом мы зусім няблага разумеемся ў плане музыкі. Дарослых скрыпачоў, дарэчы, побач нармальных па жыцьці няма. ))

|
|
|
| (no subject) |
[Jun. 5th, 2009|09:07 pm] |
|
Народ, памажыце, калі ласка. Выкладзіце хто абзац-алгарытм, як паменшыць авішку з памераў, дадзеных бытавым фоцікам, да памераў, прыймальнага ю-тьюбам. Якой папулярнай праграмай гэта робіцца? І каб гэта быў алгарытм для чайнікаў. На юцюб я ўжо неяк сам запампую... Толькі памажыце яшчэ знайсьці падразьдзел на юцюбе а-ля "этнаграфія Беларусі". Подпіс: поўны чайнік. |
|
|
| (no subject) |
[Jun. 2nd, 2009|11:31 pm] |
Бітугезэ, бітугезэ... Народ аж прэцца на гэтага "Бітугезэ". Альтэрнатыва "Басовішчу"? Не? Альбо дапаўненьне яму?
Лявоне, каторы Вольскі, вось растлумач трымя радкамі. Але маўчыць Лявон, пакуль ня едзе стрымгалоў на тое "Бітугезэ". Ігар Варашкевіч, спадар, растлумач попрасту, ты ж таксама сярод маіх ЖЖ-фрэндаў. Вось Сокалаў-Воюш ня едзе на "Бітугезэ". А чым вам наогул мёдам там намазана, рок-музыкі? І "Іван-Сай" добра каб выказаўся пра гэтае "Бітугезэ". А то ўсе у нас ажно пруцца на тое "Бітугезэ", слоў няма, адзін я ня пруся. )))
А "Бітугезэ" чамусь перанеслася з канца лета (жнівень) на пачатак лета (чэрвень). |
|
|
| (no subject) |
[Jun. 1st, 2009|11:58 pm] |
Ня ведаю, як у Вас, панове, а ў нас, у звычайным менскім мкр. "Усход-1", забудаваным збольшага 5-ці і 7мі звычайнымі шэрымі панэльнымі шматпавярховікамі, -- пануе буйства пахаў, дакладней сказаў бы -- буяньне водараў. Адначасова бо цьвітуць зараз: бэз, чаромха, пачаў цьвісьці нават язьмен, хрушчоў чамусь не заўважаў, але цьвіце "шыпшына белыя кветкі", "шыпшына чырвоныя кветкі", процьма яшчэ чаго... Заўважалі? Пераходзіш ад двара к двару, нават запавольваеш крок, пачынаеш прынюхвацца, як той пёс, а водары мяняюць адзін аднаго, як стравы на дарагім урачыстым стале, і няма межаў ў гэтай бяскрайнасьці, у гэтай палітры вясновых, а ці ўжо летніх пахаў-водараў. Эх... Хочацца пісаць новыя песьні, лірычныя песьні для гітары, флейты і скрыпкі, а ня сьмешныя балады, якія я пісаў апошнія 5-6 год. Досыць фельетоннасьці. ))
|
|
|
| (no subject) |
[May. 30th, 2009|12:48 am] |
|
Слухайце, а нашыя ж беларускія (менскія!) хлебапекары даўно ўжо зацьмілі сабой знакаміты "Вільнюсскій хлеб па 5 рублеў". Заўважалі? Не? Час ідзе наперад. |
|
|
| (no subject) |
[May. 24th, 2009|01:30 pm] |
|
Тлумачу папярэдні пост. Фольк, нават лепшая яго трактоўка, толькі кансервуе тое, што здабыта. Людзі, нават лепшыя, якія класна іграюць фольк, якіх сабраў вакол сябе, любімага, якія многа лепшыя чым я, ня могуць узьняцца да "другой главы дысертацыі". Яны навечна заселі на сваёй "першай главе", якая толькі і завецца "літагляд", якая існуе толькі для напісаньння наступных разьдзелаў. Яны вечна будуць сядзець на сваёй "першай главе", бо далейшы шлях азначае працу, а не халтуру, спрэчкі і палеміку, а не ўсьмешкі. |
|
|
| (no subject) |
[May. 24th, 2009|01:23 am] |
Народ, думаю, мне пара завязваць з фальклёрам. Я там быў 12 гадоў. Дуда, танцы. Важна, я туды пайшоў (=вярнуўся) пасьля распаду камелоту, каб мазгі не паплылі. А цяпер, думаю, хопіць. Хачу пайсьці з гэтага танцавальнага гуртка. Я ў адчаі. (((((( Нецікава. Хранічна нецікава. Хранічна. |
|
|
| (no subject) |
[May. 23rd, 2009|02:16 am] |
|
Толькі сёньня ў раёне Юзуфова на трасе ад Менска на Радашкавічы праз Паперню -- "Зялёная Рошча". Чэснае слова. Вялікімі літарамі на аўтобусным прыпынку. Папарацы, сьпяшайцеся. Я пераклаў на расейскую як "Зеленый раствор". Па-мойму, правільна пераклаў. |
|
|
| (no subject) |
[May. 21st, 2009|12:24 am] |
|
Памёр Алег Янкоўскі. Мая менская школьная настаўніца па хіміі сп-ня Лілія Александровіч была калісьці настаўніцай па хіміі менскага вучня Алега Янкоўскага. Сьвет цесны. Людзі, якім верыш, з гэтага сьвету сыходзяць... |
|
|
| (no subject) |
[May. 17th, 2009|01:03 am] |
|
Гэй, народ! Пасьля сьвежага і новага прагляду даўняга дзіцячага фільма "Прыгоды Кале-сышчыка" (а ну, хто ўспомніць?) разумею, што ў Вільні-такі маю ўлюбёныя куткі. |
|
|
| Яшчэ навіна... |
[May. 13th, 2009|11:18 pm] |
Стоп... Стоп-стоп-стоп, народ. Для тых, хто лье сьлёзы, яшчэ трохі аб'яваў. Ну, пачынаецца ж лета. А травень - гэта ўжо як бы частка лета, хіба не?Нагуляйце да восені апетыт. ))) У суботу, 16 траўня 2009 г., а 19:00, зьбіраемся і танчым каля сьціплага доміка 1-га зьезду РСДРП ў рамках Дню (ці Ночы?) Музэяў. Праз 2 тыдні, таксама чацьвер, -- зьбіраемся і танчым (гэта для тых, хто мае аўто альбо згодны на электрычку) недзе ў Стоўбцах. Дадатковую інфармацыю дам, калі імпрэза не адменіцца. У сярэдзіне чэрвеня - тое самае ў Астраўцы. На пачатку жніўня -- тое самае, відаць, ў Забродзьдзі, Вілейшчына. Апроч гэтага бяруся адрадзіць да восені "Камелот", і ўвосень будзе значна шырэйшая праграма.
|
|
|
| Танцы, п.Горкага, шточацьвер... |
[May. 13th, 2009|11:03 pm] |
Так. Танцы фолькавыя (14 траўня чацьвер, заўтра, 19:00-22:00), адбудуцца. Апошні раз ў гэтым сезоне. Усіх чакаем. Патанцуем і разьвітаемся да восені, альбо да праклятай зімы, часу дэпрэсыяў. )) Ваш Зьміцер і каманда.
|
|
|