Home

Advertisement

Проста публікацыі - Як правесьці вечар чацьвярга.. [entries|archive|friends|userinfo]
Zmicier Sidarovic

[ website | My Website ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Як правесьці вечар чацьвярга.. [Nov. 25th, 2008|12:25 am]
Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry
Па-першае, дублюю абвестку.

   
  Ад сёньня і ўсю зіму
                             Вечарына шляхецкіх танцаў
                                              Кожны чацьвер

                               Сямейная кавярня "Жар-птушка"
     (парк Горкага, каля вадаспаду, праезд да ст. метро "Пл. Перамогі")
                                                19:00 - 22:00

                                   


        Пакуль без квіткоў. Ад Новага Году, баюся, будуць і квіткі...


  Калі ўпросім, іх нават ня будзе ...  Але, слухайце, што рабіць, калі квіткі на падобныя вечарыны -- адзіны сродак хоць неяк музыканту аплаціць.



Па-другое. Нацыянальныя строі толькі вітаюцца. Але калі джынсы, нічога страшнага, гэта толькі сімвалізуе, што і "джынсавая моладзь" разам з намі. (Я і сам думаю, можа джынсы нават лепей агітуюць?) Што істотна: там на падлозе -- пліты нашага "Кераміна", яны нейкія сьлізкаватыя, абутак трэба на мікрапоры. Дзяўчаты, хто прыходзілі ў зьменных пантофлях, нечакана мелі праблему сьлізкасьці. Бо іншая падэшва. Ну, ня ў чэшках жа загадаць вам прысьці? )) У гэты чацьвер будзе аб'яднаньне "Гісторыка". Зь меню: упрашу дырэктарку на гарбату і печыва. Бо гарбата і печыва -- танны кошт. )) Прыходзьце і вы!

linkReply

Comments:
[User Picture]From: [info]dalahlad
2009-01-13 01:42 pm (UTC)

(Link)

Каб заплаціць музыкам, раю ставіць скрынку для дабраахвотных ахвяраванняў - многія ахвотна заплацяць!

Advertisement