Home

Advertisement

Проста публікацыі - Танцы фальварковыя пасярод гарадзкога тлуму... Шточацьвер у парку Горкага, 19:00-22:00... [entries|archive|friends|userinfo]
Zmicier Sidarovic

[ website | My Website ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Танцы фальварковыя пасярод гарадзкога тлуму... Шточацьвер у парку Горкага, 19:00-22:00... [Nov. 29th, 2008|04:38 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell a Friend Next Entry
linkReply

Comments:
[User Picture]From: [info]skepsys
2008-11-30 01:57 am (UTC)

(Link)

Эмм... Атрымліваецца цікава. То нічога нідзе, то раптам усё і паўсюль: заўтра ў Бекара патанцулькі, па серадох — Дударскі клуб у Бастыёне, па чацьвяргох — у вас рэдуты ;) Толькі тут, я гляджу, кантынгент больш старпё… сталага ўзросту, не?

Карацей, калі тамтэйшы люд не спужаецца бубнача, мо й завітаем калі з круглым сябрам. Піва хоць прыстойнае там прадаюць?

ЗЫ І чаго па суполках ня посьціце?
[User Picture]From: [info]ssiao
2008-11-30 07:50 am (UTC)

(Link)

Паглядзеў Вашую спасылку на Бастыён. Нажаль, накладкі! У Бастыёне не па серадох, а па чацьвяргох.(( А мы ня можам перанесьці свой чацьвер на іншы дзень тыдня. Давядзецца цярпець разлучанасьць аўдыторыі.
Пра піва, узрост і падобнае. Гляньце яшчэ раз фотку. Стракаценькая такая, праўда? Гэта ад таго, што кавярня -- дзіцячая, знаходзіцца ў дзіцячым парку... Затое -- зручнае месца, на перасячэньні шляхоў. Ёсьць у нас такая вусная дамоўленасьць: піва трэба прыносіць з сабой. )) Гжэчна піць і зносіць з сабой жа пустую тару. Калі так, дырэкцыя ня будзе чыніць перашкодаў. Ну, да першага яўнага крыміналу і нявыхаванасьці. Алкаголю ў кавярні няма зусім -- безалкагольная. Затое ёсьць гарачыя дранікі ў гаршчочках і смажаныя каўбаскі, і да т.п. Кантынгент абражаць ня варта. Людзі былі рознага веку: ад 18-гадовых студэнтак да 50-гадовых дзядзек. Гэта як раз і добра. Асабліва, калі перамена партнёршы ў танцы. ))
Наконт бубнача -- бубнач-та ў нас ёсьць... Хіба вось калі ён захварэе... Але знаёміцца па-любому трэба, прыходзьце.
Па суполках не пашчу, бо, шчыра кажучы, ня ўмею. Інфармацыя і так даходзіць да людзей, хіба не? Але, можа, паможаце ў тыя суполкі запосьціць, калі хочаце... І па сайтах рыцарскіх клубаў няблага было б, няхай народ ведае. )
[User Picture]From: [info]skepsys
2008-11-30 10:40 am (UTC)

(Link)

//Але знаёміцца па-любому трэба
Дык гралі ж ужо разам — лічыце знаёмыя ;)
[User Picture]From: [info]skepsys
2008-11-30 11:09 am (UTC)

(Link)

//У Бастыёне не па серадох, а па чацьвяргох.
Ага, памыліўся, перапрашаю. у мінулым сэзоне ён заўсёды быў па серадох, як і корч. Фігова, што такія накладкі :(
[User Picture]From: [info]renessaince
2008-12-02 06:22 pm (UTC)

(Link)

То можа ж можна і печыва прынесьці з сабой? Ну ці чаго там яшчэ да гарбаты, ня ведаю.
[User Picture]From: [info]ssiao
2008-12-02 08:35 pm (UTC)

(Link)

Не, рабяты, усё. Халява скончылася! Фармат ежы на вечарынах будзе такі. Хочаце паесьці -- ешце. На здароўе! Але да вашых паслуг -- кухня кавярні. Тут не карчы, тут горад. Хочаце, каб вечарына была, яна павінна падпарадкоўвацца элементарным законам. Напрыклад, самаакупнасьці. Іншага фармату ня дадзена. У "Бастыёне", "Катакомбах", альбо дзе, вам скажуць тое самае. Раю не саромецца ўзяць у рукі мяню. Раю не саромецца таксама пазваць афіцыянтку. Прычым, ветліва. Перад дзяўчатамі аўтарытэту набудзеце. У нас што, не Еўропа? Інакш, атрымліваецца, я трачу свае грошы на свой столік, а вы не?
Далей. Наконт піва альбо мацнейшых напояў. Пакуль, у выглядзе выключэньня (якое зроблена спецыяльна для вас!) іх можна прыносіць з сабой. Пакуль.
[User Picture]From: [info]renessaince
2008-12-02 09:20 pm (UTC)

(Link)

Гэта цудоўна, што там ёсьць цывілізацыя.
[User Picture]From: [info]ssiao
2008-11-30 08:44 am (UTC)

(Link)

Ага, яшчэ што важна. Пра стылёвую "спецыялізацыю", якая ўжо патрошкі пачынае назірацца. Калі ў іншых гуртах і клубах упор на дудовыя капэлы позьняга Сярэдняевечча (прынамсі, такое уражаньне складаецца), то у нас -- на "сялянскія капэлы з удзелам дуды", на "сялянскія аркестры", "засьцянковыя аркестры", дзе дуда стварае асаблівы саунд разам з акардэонам і скрыпкай, на падобныя танцы, гульні і да т. п. Ну, не "Камелот", карацей. )) Іншымі словамі, стагодзьдзе, гэтак, XIX-е бярэм. ))
[User Picture]From: [info]skepsys
2008-11-30 10:46 am (UTC)

(Link)

// Калі ў іншых гуртах і клубах упор на дудовыя капэлы позьняга Сярэдняевечча
Ага, толькі граюць пры гэтым матэрыял XIX стагодзьдзя, што да тутэйшага ;)

Вечарыны Дударскага Клюбу па сутнасьці ёсьць працягам танцулек на карчы. Таму пра нейкую «спэцыялізацыю» я б не казаў. Проста акрамя тутэйшых танцаў трапляецца яшчэ эўрапэйскі мудзіваль.
[User Picture]From: [info]ssiao
2008-12-05 02:57 pm (UTC)

(Link)

Нажаль, не назіраў Вас сярод наведнікаў "шляхецкіх танцаў" апошнім чацьвяргом, і гэта прыкра, бо нечакана бубнач сышоў на 30 хв. раней - а і мусіў, бо форс мажор - трэ было тэрмінова да хворых дзяцей ехаць. Званок жонкі. Вось вам і рэальная сітуацыя. Былі б - рэальна падтрымалі. :\
[User Picture]From: [info]skepsys
2008-12-05 03:16 pm (UTC)

(Link)

Ну, апошнім чацьвяргом (то бок учора) я быў на адкрыцьці сэзону Дударскага Клюбу і граў там. Разарвацца не магу, даруйце. Прыкрая ўсё ж накладка амаль аднолькавых імпрэзаў атрымліваецца :(

Advertisement